Гродзенскі “Нёман” атрымаў першую перамогу ў футбольным чэмпіянаце Беларусі

Першыя чатыры матчы 8-га тура чэмпіяната Беларусі па футболе прайшлі 30 траўня. Найбольш адметнай выявілася гульня гродзенскага “Нёмана” з мікашэвіцкім “Гранітам”. Гродзенцы сёлета пачалі першынство даволі няўдала і дагэтуль не мелі перамогаў, а дэбютант вышэйшай лігі “Граніт” наадварот моцна стартаваў і нават замацаваўся ў тройцы лідараў. Тым не менш, сёння перамога засталася за “Нёманам” — 2:0. Гэта дае клубу надзею ў далейшым ўзняцца з аўтсайдарскіх пазіцый у турнірнай табліцы.

З такім самым лікам “Гомель” сёння выйграў на сваім полі ў “Віцебска” — 2:0. БАТЭ сціпла перамог “Мінск” — 1:0, а салігорскі “Шахцёр” быў заўважна мацнейшым за жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”.— 3:1.

Астатнія матчы 8-га тура пройдуць заўтра, 31 траўня: мінскае “Дынама” згуляе з “Нафтанам”, “Белшына” — са “Слуцкам”, а “Славія” прыме брэсцкае “Дынама”.

Фота: fcneman.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі