The Offspring у "Мінск-Арэне": фотарэпартаж
Пад які яшчэ гурт разам будуць скакаць 16-гадовыя дзяўчынкі і пузатыя дзядзькі "каму за 40"?
28 траўня да Мінска ўпершыню даехалі The Offspring. Фармальна гурт вандруе па свеце з турам у падтрымку новага альбома — "Days Go By". Але ў трэк-лісце канцэрта ў асноўным старыя добрыя хіты, якіх і чакалі ад каманды Дэкстара Холанда.
Каліфарнійскіх панк-рокераў разагравалі The Toobes, і разагравалі вельмі ўдала! У хлопцаў атрымалася сваё паўгадзіннае шоў, нягледзячы нават на амаль адключанае "фірмовае" святло, якое чакала выхаду амерыканцаў. Якія, дарэчы, "затрымаліся" амаль на гадзіну, і гэта ледзь не знішчыла эфект разагрэву.
Але ён быццам бы і не быў патрэбны: публіка сустракае The Offspring гучным "Ооооооооо!" і імгненна актывізуецца. У першых шэрагах шмат зусім маладзенькіх дзяўчынак, што не можа не пацешыць не зусім ужо маладых музыкаў...
Другая палова з 4 тысяч чалавек, якія прыйшлі на канцэрт — 40-гадовыя дзядзькі, на маладосць якіх выпалі лепшыя гады The Offspring. Гэтыя словы любімых песень не забудуць ніколі! Усе каўбасяцца побач, пад ногі ўвесь час трапляецца згублены абутак. У "Мінск-Арэне" робіцца не проста цёпла — спякотна! Але не ў апошнюю чаргу гэта праз тое, што кандыцыянеры не вытрымліваюць энтузіязму гледачоў.
Глядзіце фотарэпартаж Еўрарадыё з мінскага канцэрта The Offspring!
The Toobes на разагрэве ў The Offspring