Па беларускіх дзяцей, якія трапілі ў аварыю ў Румыніі, выехаў падменны аўтобус

Па беларускіх дзяцей, якія трапілі ў аварыю ў Румыніі, выехаў падменны аўтобус

Па беларускіх дзяцей, якія ўвечары 8 ліпеня трапілі ў аварыю ў Румыніі, выехаў падменны аўтобус. На ім 43 падлеткі, якія пацярпелі ў ДТЗ, працягнуць падарожжа ў Балгарыю.

Цяпер дзеці знаходзяцца ў гатэлі. Яшчэ на месцы здарэння іх агледзелі дактары. Тых, каму спатрэбілася дапамога, транспартавалі ў лякарню. Сур’ёзна ніхто не пацярпеў.

Па беларускіх дзяцей, якія трапілі ў аварыю ў Румыніі, выехаў падменны аўтобус
Фота даслалі бацькі адной з дзяўчынак

Тым не менш некаторыя бацькі хочуць, каб іх дзеці вярнуліся дадому.

“Я вельмі хачу, каб мая дачка вярнулася. Я ведаю, што ёсць такія бацькі, як я, але нас вельмі мала. Астатнія за тое, каб дзеці ехалі адпачываць”, — амаль плача Наталля Яўсеева са Жлобіна — маці 14-гадовай Анжалікі, якая разам з іншымі дзецьмі таксама трапіла ў ДТЗ

Праз МЗС бацькі звязваліся консулам Беларусі ў Румыніі. Дыпламат асабіста выязджаў на месца аварыі.

“Ён сказаў, што яны не могуць вярнуць дзяцей назад дадому, што гэтым павінна займацца турфірма. Я не веру, што консул не можа вырашыць праблему такога ўзроўню”, — працягвае Наталля.

Па беларускіх дзяцей, якія трапілі ў аварыю ў Румыніі, выехаў падменны аўтобус
Фота: adevarul.ro
Па беларускіх дзяцей, якія трапілі ў аварыю ў Румыніі, выехаў падменны аўтобус
Фота: adevarul.ro

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі