Па Добрушы ездзіў п'яны ўзброены кіроўца
Пры сабе хлопец меў пнеўматычны пісталет Smersh.
Здарэнне адбылося 17 лістапада ў Добрушы. Супрацоўнік ДАІ звярнуў увагу на "Ладу", якая ехала па вуліцы Сялянскай, матляючыся з боку ў бок. Даішнік спыніў 23-гадовага кіроўцу і пабачыў, што той п'яны настолькі, што з цяжкасцю размаўляе.
Аўтааматар адмовіўся даць правы. Тады пры асабістым даглядзе пад пахай у яго выявіўся узведзены і зняты з засцерагальніка пнеўматычны пісталет Smersh, піша onliner.by.
Хлопца затрымалі. Выявілася, што ён афіцыйна нідзе не працуе, перыядычна ездзіць на заробкі ў Расію. За парушэнні ПДР ён 31 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. А ў 2011 годзе яго судзілі па крымінальнай справе за кіраванне транспартам у нецвярозым стане двойчы на працягу года.
Цяпер рыхтуюцца матэрыялы на чарговую крымінальную справу — за п'янае кіраванне. Таксама эксперты правяраюць, ці не датычны пісталет да злачынстваў.
Фота — onliner.by