Па факце нападу на таксіста пад Віцебскам распачалі крымінальную справу

Па факце нападу на таксіста пад Віцебскам распачалі крымінальную справу

Па факце нападу на таксіста ў Віцебскім раёне распачатая крымінальная справа. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлану Сахараву. Справа распачатая паводле ч.2 арт.207 (разбой) КК Беларусі. Фігурант справы і яго сужыцелька затрыманыя.

Напад на таксіста адбыўся ўвечары 19 студзеня ў вёсцы Вярхоўе. Таксіст узяў у машыну пасажыра і яго спадарожніцу. Калі ён прывёз кліентаў у вёску, пасажыр дастаў нож і пачаў патрабаваць грошы. Кіроўца атрымаў рэзаныя раны шыі і перадплечча, аднак здолеў выйсці з машыны і ўцячы. Нападніка і жанчыну, якая была яго сужыцелькай, знайшлі калегі і таксіста і перадалі міліцыянтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі