Па факце пажару ў касцёле ў Будславе распачалі крымінальную справу

Па факце пажару ў касцёле ў Будславе распачалі крымінальную справу

Па факце пажару 11 траўня ў касцёле ў Будславе ў Мядзельскім раёне распачалі крымінальную справу. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, артыкул — "парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, якая прычыніла шкоду ў буйным памеры" (ч. 2 арт. 304 КК). Максімальнае пакаранне па ім — 3 гады калоніі.

У храме працуе следча-аператыўная група СК, прызначана комплексная пажарна-тэхнічная экспертыза. Агонь знішчыў дах касцёла. Значныя сілы ратавальнікаў з некалькіх раёнаў і сталіцы змагаліся з агнём ад 8-й гадзіны раніцы да 15:21, калі пажар быў цалкам ліквідаваны. Ужо пачаўся збор сродкаў на аднаўленне касцёла.

Па факце пажару ў касцёле ў Будславе распачалі крымінальную справу
@skgovby
Па факце пажару ў касцёле ў Будславе распачалі крымінальную справу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі