Па крымінальнай справе Баўмгертнера ў Расію перададуць 19 тамоў матэрыялаў

Расследаванне адбываецца ў рамках крымінальнай справы, пачатай супраць Уладзіслава Баўмгертнера і іншых топ-мэнэджараў Беларускай калійнай кампаніі.



Беларускія следчыя вылучылі і перадалі ў Генпракуратуру Беларусі 19 тамоў матэрыялаў, якія даказваюць прычыненне шкоды інтарэсам Расійскай Федэрацыі. У адпаведнасці з дамоўленасцямі, гэтыя матэрыялы будуць перададзеныя органам юстыцыі Расійскай Федэрацыі для расследавання і вызначэння шкоды, прычыненай Расіі.



Нагадаем, што Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску 26 жніўня і знаходзіўся ў СІЗА КДБ. 26 верасня яго перавялі пад хатні арышт і трымаюць на адной з кватэраў у беларускай сталіцы пад наглядам аператыўнікаў.



Фота — chastnik.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі