Па падазрэнні ў перапраўцы цыгарэт на метэазондах у Літве затрымалі сем чалавек

Метэазонд

Метэазонд / vsat.lrv.lt

10-11 кастрычніка літоўскія памежнікі правялі шэраг аперацый супраць кантрабанды беларускіх цыгарэт на метэазондах.

Памежнікі правялі ператрусы і зладзілі засады, таксама яны выкарыстоўвалі верталёты са спецыяльным абсталяваннем. У чатырох раёнах Літвы былі затрыманыя сем чалавек, якіх падазраюць у датычнасці да кантрабанды. Шасцёра з іх — грамадзяне Літвы, апошні — замежнік. Літоўская памежная служба не выключае, што колькасць затрыманых можа павялічыцца.

Памежнікам удалося канфіскаваць больш за 20 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт (дастаўленых у Літву, як мяркуецца, з дапамогай метэазондаў), некалькі аўтамабіляў і іншыя доказы.

Метэазонды для дастаўкі ў Літву кантрабандных цыгарэт сталі актыўна ўжывацца пасля таго, як у Беларусі прыватным асобам забаранілі выкарыстоўваць дроны. Ад пачатку года літоўскія памежнікі зафіксавалі больш за 600 метэзондаў з Беларусі. Перахапіць з іх атрымалася 70.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі