Па справе аб "сэкс-шантажы" арыштаваны форвард "Рэала" Карым Бензема

Па справе аб "сэкс-шантажы" арыштаваны форвард "Рэала" Карым Бензема

Паліцыя Версаля арыштавала 27-гадовага форварда мадрыдскага "Рэала" і зборнай Францыі Карыма Бензема. Ён праходзіць па справе аб "сэкс-шантажы" нападаючага "Ліёна" Мацье Вальбуэна. Як інфармуе РІА "Новости", раней чацвёра падазраваных былі ўзятыя пад варту па падазрэнні ў шантажы Вальбуэна. Яны пагражалі футбалісту, што, нібыта, маюць відэазапісы інтымнага характару, змест якіх не агучваецца. Аднаго з затрыманых — футбаліста Джыбрыля Сісэ — адпусцілі, паколькі не знайшлі дастатковых доказаў яго віны.

Па звестках паліцыі, Карым Бензема размаўляў з Мацье Вальбуэна пра відэа ў пачатку кастрычніка, калі яны разам былі ў зборнай Францыі. Цяпер высвятляецца, ці Бензема па-сяброўску гаварыў пра відэазапіс, ці спрабаваў падштурхнуць Вальбуэна задаволіць патрабаванні шантажыстаў. У апошнім варыянце футбалісту пагражае да 5 гадоў зняволення.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі