Па Ўкраіне праходзіць акцыя "Свабоду Арцёму Дубскаму" (фота)
11 кастрычніка ў Палтаве усеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” правяла акцыю з патрабаваннем вызваліць маладафронтаўца Арцёма Дубскага. Некалькі чалавек у кайданках, з залепленымі скотчам вуснамі і партрэтамі беларускага палітвязня сталі ў цэнтральным парку горада.
Астатнія актывісты ў гэты час раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра беларускага палітвязня і збіралі подпісы з патрабаваннем яго вызвалення. За час акцыі было сабрана больш за 150 подпісаў, якія будуць накіраваныя на адрэсу амбасады Беларусі ва Ўкраіне.
12 і 13 кастрычніка аналагічныя акцыі пройдуць у Львове і Вінніцы.
Фота аўтара