Па выніках візіта Сікорскі і Вестэрвеле дайшлюць еўрачыноўнікам тэлеграму
"Мы дамовіліся даслаць прадстаўнікам Еўракамісіі, а таксама калегам з замежных прадстаўніцтваў супольную дыпламатычную тэлеграму. У ёй мы будзем раіць, каб прадстаўнікі іх краін як мага шчыльней назіралі за выбарамі, і іх СМІ сачылі за выбарнай кампаніяй", адзначыў замежны міністар Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Нагадаем, 2 лістапада адбыўся візіт міністраў замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і Нямеччыны Гіда Вестэрвеле ў Беларусь. Яны правялі перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, замежным міністрам Сяргеем Мартынавым, палітычнай апазіцыяй.
Асноўнае пасланне замежных гасцёў: блізкія адносіны з Еўрасаюзам і фінансавая падтрымка з яго боку магчымыя ў выпадку правядзення ў Беларусі свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў.