Пачаўся збор заявак на ўдзел у “Амбасовішчы-2014”

Амерыканская амбасада ў Беларусі на сваёй старонцы ў Facebook змясціла запрашэнне для музыкаў на ўдзел у “Амбасовішчы-2014”. Каб выступіць на чарговай закрытай музычнай вечарынцы, якая пройдзе 28 жніўня, артыстам прапануюць зняць троххвіліннае відэа са сваёй песняй і загрузіць яго на адмысловую старонку.

Заяўкі прымаюцца да 18 чэрвеня, пасля чаго на сайце будзе распачатае галасаванне. 12 ліпеня карыстальнікі Facebook абяруць 5 гуртоў, якія і стануць удзельнікамі “Амбасовішча-2014”. Падрабязнасці і правілы конкурсу, а таксама дадзеныя неабходныя для напісання заяўкі можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі