Пад Баранавічамі МНС правяло аперацыю – бульдозер выцягнуў са студні каня
Аперацыю па выратаванні каня, які ўпаў у студню, праводзілі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна. Якім чынам ён туды патрапіў, дакладна невядома. Выратавальнікі прыбылі
аператыўна, але, каб вызваліць жывёлу з палону, ім давялося абвязаць
каня тросам і адкапаць, а пасля разбіць аж тры калодзежныя кругі.
Прычым, пакуль супрацоўнікі МНС абвязвалі яго тросам, конь кусаўся. А выцягнулі жывёлу з вады з дапамогай бульдозера.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы
Прычым, пакуль супрацоўнікі МНС абвязвалі яго тросам, конь кусаўся. А выцягнулі жывёлу з вады з дапамогай бульдозера.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы