Пад Браславам перакуліўся аўтобус з 27 пасажырамі (фота)

Як піша onliner.by, службовы аўтобус СВК "Маяк Браслаўскі" "паслізнуўся" і вылецеў у кювет. Інсппектары ДАІ кажуць, што кіроўца няправільна выбраў хуткасць і не ўлічыў стан дарожнага пакрыцця.



У аварыі адна пасажырка атрымала ўдар пазваночніка груднога аддзела. На месцы здарэння яе абследавалі лекары раённай лякарні і даставілі дадому. Астатнія, на шчасце, не пацярпелі. Аўтобус атрымаў механічныя пашкоджанні.



Паведамляецца, што да адказнасці за ДТЗ прыцягнуты начальнік ДЭУ-34. Яго пакаралі за непачышчаную і своечасова не пасыпаную антыгалалёдным растворам дарогу.



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі