Пад Брэстам Fiat Punto заляцеў на падворак дома (фота)

Пад Брэстам Fiat Punto заляцеў на падворак дома (фота)

Пад Брэстам Fiat Punto заляцеў на падворак дома. Здарэнне адбылося ўначы 5 верасня ў вёсцы Барысы. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 22-гадовая дзяўчына не саўладала з кіраваннем і аўтамабіль апынуўся на паласе сустрэчнага руху, з'ехаў з праезнай часткі ды пратараніў плот.

Кіроўца і 19-гадовая пасажырка атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі ў Брэсцкую абласную бальніцу. Дзяўчыны — жыхаркі вёскі Багданы Брэсцкага раёна. Вядома, што кіроўца атрымала пасведчанне ў кастрычніку мінулага года. У яе ўзялі кроў на аналіз.

Пад Брэстам Fiat Punto заляцеў на падворак дома (фота)
Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі