Пад Гомелем прайшоў фінал футбольнага турніру “Хопіць піць — трэба жыць!”
Ужо чацвёрты год запар грамадскія актывісты ладзяць гульні для гомельскіх аматараў футбола.
24 траўня ў пасёлку Чонкі пад Гомелем прайшоў фінал турніра для футбалістаў-аматараў. Сабраць сваю каманду для ўдзелу ў турніры мог любы ахвочы. Такія гульні ўжо чацвёрты год запар ладзяць прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Хопіць піць – трэба жыць!”.
Адна з арганізатараў турніру Наталля Крывашэй звяртае ўвагу на сацыяльную значнасць гэтага напрамку дзейнасці: "Мы лічым, што ў першую чаргу моладзь співаецца, таму што не мае чым заняцца. Таму намі быў прыдуманы турнір “Хопіць піць – трэба жыць!”. Пачыналася ўсё з таго, што людзі проста прыходзілі, на месцы ствараліся каманды і гулялі. Але пасля выйшлі ўжо дастаткова моцныя каманды, і зараз мы арганізоўваем турніры”.
У фінале турніру 2015 года каманда “Чонкі” выйграла ў каманды “Крава і пацаны” з лікам 1:0, заняўшы першае месца. Трэцяе месца дасталося камандзе “Сенеж”.Былі таксама разыграныя Кубак Надзеі і Кубак “За волю да перамогі”, па выніках гульняў абралі найлепшага брамніка і найлепшага бамбардзіра.