Пад Гомелем "задыхаюцца" жыхары пасёлка Бальшавік (фота, відэа)
Жыхары пасёлка Бальшавік у Гомельскім раёне скардзяцца на непрыемны пах. Некаторыя лічаць, што ён ідзе ад звалкі біялагічных адходаў побач з бялкова-тлушчавым заводам.
На YouTube з'явілася відэа звалкі з косткамі, якая знаходзіцца недалёка ад прадпрыемства. Жыхары Бальшавіка сапраўды незадаволеныя смуродам, аднак няма абсалютнай упэўненасці, што ён ідзе ад звалкі, а не ад самога завода. Спадарыня Надзея пераехала ў пасёлак паўтары гады таму і адразу звярнула ўвагу на пах:
"Я спачатку не зразумела, чаму, думала, можа, з могілак пах, пахаванні тут недалёка. Летам увогуле дыхаць няма чым... Я спытала ў людзей, што гэта такое. Кажуць, тут вось на ўгнаенні косці вараць, ці што яны там робяць, і вось ад гэтага ідзе такі пах”.
Відэаролік атрымаў вялікі розгалас. Сёння горы з касцямі актыўна прыбіраюцца.