Пад Гроднам кіроўца заснуў за рулём і ўчыніў смяротнае ДТЗ (фота)
Пад Гроднам 23-гадовы кіроўца заснуў за рулём і ўчыніў смяротнае ДТЗ. Хлопец ехаў на сваім “Фольксвагене” ў стомленым стане і раптоўна “адключыўся”. На 190-м кіламетры трасы М6 яго аўтамабіль сутыкнуўся ў “Жыгулямі”.
Аварыя здарылася 31 траўня ў другой палове дня. Удар трапіў у левую частку ВАЗа з боку крэсла кіроўцы. Шафёр “Жыгулёў” і яго пасажыр атрымалі цяжкія траўмы, у выніку чаго кіроўца загінуў. Аўтааматар, які быў за рулём “Фольксвагена” і яго пасажыр пры гэтым не пацярпелі, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.