Пад Калугай ў "бусік" з Беларусі ўрэзаўся грузавік: 4 чалавекі загінулі
У страшную аўтааварыю трапіў пад Калугай, у Расіі, мікрааўтобус з Беларусі, піша TUT.by са спасылкай на ўпраўленне МУС Расіі па Калужскай вобласці.
Аварыя здарылася ў 16:20. Кіроўца мікрааўтобуса Mercedes-Benz Sprinter з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі разварочваўся і павольна ад'язджаў ад узбочыны, піша мясцовае выданне "Калужский перекрёсток". "Бусік" не саступіў дарогу фуры Scania, якая ехала ў спадарожным напрамку ў бок Масквы. Грузавік урэзаўся ў бок мікрааўтобуса.
Пры ДТЗ загінулі чатыры чалавекі — кіроўца і тры пасажыры. Яшчэ шэсць чалавек былі шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.