Пад Лідай страціў кіраванне і разбіўся самалёт Су-25 (відэа)

Здарэнне адбылося 30 верасня каля 11.50. Падчас правядзення планавых палётаў Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны "ў выніку пазаштатнай сітуацыі згубіў кіраванне".

Лётчык катапультаваўся, яго ўжо знайшлі, ён не пацярпеў. Няма разбурэнняў і ахвяраў і ў раёне падзення самалёта, інфармуе партал tut.by са спасылкай на Мінабароны Беларусі.

Для высвятлення прычын здарэння прызначаная камісія Мінабароны.

Фота — inforesist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі