Пад Марыупалем спадарожнік зафіксаваў трэцюю брацкую магілу — 200 м у даўжыню

Пад Марыупалем спадарожнік зафіксаваў трэцюю брацкую магілу — 200 м у даўжыню

Спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі трэцяе месца масавага пахавання каля Марыупаля, перадае hromadske.ua. Яно знаходзіцца на тэрыторыі могілак акупаванага расійскімі войскамі пасёлка Стары Крым. Сам пасёлак размешчаны за 5 км ад Марыупаля. 

Даўжыня траншэй — больш за 200 метраў. 

Першыя з іх з'явіліся 24 сакавіка, калі пасёлак акупавалі расійскія войскі. Тады траншэі дасягалі ў даўжыню 60-70 метраў.

Кіраўнік Марыупаля Вадзім Бойчанка сказаў журналістам, што гарадскім уладам вядома: акупанты вывозяць целы загінулых марыупальцаў на тэрыторыю Старакрымскіх могілак, дзе хаваюць іх у месцах масавага пахавання. Капаць магілы прыцягваюць мясцовых жыхароў — за ежу, удакладніў Бойчанка.

Раней спадарожнік зафіксаваў яшчэ дзве вялізныя брацкія магілы каля Марыупаля —  у Мангушы і вёсцы Вінаграднае. Паводле папярэдніх ацэнак гарадской рады, у Мангушы пахавалі ад 3 да 9 тысяч марыупальцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі