Пад Мінскам пройдзе футбольны турнір сярод псіханеўралагічных інтэрнатаў

Турнір па міні-футболе “Разам” сярод каманд псіханеўралагічных інтэрнатаў Мінска і Мінскай вобласці пройдзе з 21 чэрвеня па 16 ліпеня. Ініцыятарам спаборніцтваў стала праваслаўнае брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага пры падтрымцы Дабрачыннага фонду прападобнай Ефрасінні Полацкай.

Кожны тыдзень каманды будуць сустракацца на базе адпачынку ў пасёлку Сергяевічы. Удзел у турніры прымуць каманды псіханеўралагічных інтэрнатаў Мінска, Чэрвеня, Маладзечна, вёскі Тарасікі пад Барысавам, Ракава, Клецка, Грозава, Пухавічаў, Стоўбцаў і Свіры, паведамляе sobor.by

21 чэрвеня пачнуцца адборачныя матчы, у якіх сустрэнуцца футбалісты са стоўбцаўскага, чэрвенскага і двух мінскіх псіханеўралагічных інтэрнатаў. Разам з гульцамі на базу адпачынку прыедуць і пацыенты-заўзятары. У пачатку спаборніцтваў адбудзецца малебен, гасцей таксама будуць забаўляць аніматары.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі