Пад Мінскам разбіўся аўтамабіль Hyundai з Расіі, кіроўца загінуў (фота)
Легкавы аўтамабіль Hyundai Solaris на тэрыторыі Смалявіцкага раёна Міншчыны сутыкнуўся са слупом дарожнага асвятлення.
Здарэнне адбылося ўдзень 6 студзеня, паведамляе interfax.by. Выратавальнікам затэлефанаваў відавочца аварыі каля вёскі Арэшнікі.
На месца здарэння выратавальнікі выявілі, што 30-гадовы кіроўца аўтамабіля Hyundai Solaris загінуў на месцы. Пры аварыі пацярпелі 30-гадовая жонка загінулага расіяніна і 10-гадовая дачка. Пацярпелых шпіталізавалі ў Смалявіцкую цэнтральную раённую лякарню.
Фота — mchs.gov.by