У Мінску сутыкнуліся аўтобус і фура, 20 пацярпелых
На месцы здарэння
У Мінску сутыкнуліся рэйсавы гарадскі аўтобус МАЗ і грузавік Volvo. Спачатку паведамлялася пра 14 пацярпелых, пасля Следчы камітэт удакладніў — 20, у тым ліку двое непаўналетніх. Іх завезлі ў 7 бальніц сталіцы "для ацэнкі стану здароўя" і лячэння. У пацярпелых разнастайныя траўмы, у тым ліку і чэрапна-мазгавыя. Як паведамляе ДАІ, здарэнне адбылося ў аўторак пасля 8-й гадзіны на Смілавіцкім тракце з боку пасёлка Сосны. У яго момант фура не рухалася, стаяла на абочыне. Аўтобусам кіраваў 55-гадовы мужчына. Прычына аварыі высвятляецца, чакаюцца высновы экспертаў.
На месцы былі 8 машын хуткай дапамогі.
З-за ДТЗ у напрамку вуліцы Сяліцкага быў ускладнены рух транспарту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.