Пад Мінскам знайшлі цела міліцыянта
У вёсцы Аксакаўшчына пад Мінскам 25 красавіка знайшлі цела міліцыянта. Гэта адбылося ў раёне сажалкі каля мясцовай клінікі. Інфармацыя спярша з'явілася ў тэлеграм-каналах, потым яе пацвердзілі СМІ.
Па словах сведкаў, загінулы супрацоўнік міліцыі дзяжурыў на аб'екце. На выгляд яму было каля 20-25 гадоў. Труп выявілі зранку.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.