Пад Сувалкамі са стральбой затрымалі кантрабандыста з 3,5 млн беларускіх цыгарэт
Затрыманы груз / wm.strazgraniczna.pl
У Польшчы пад Сувалкамі са стральбой затрымалі кантрабандыста з 3,5 млн беларускіх цыгарэт. Грузавіком кіраваў 38-гадовы мясцовы жыхар. Яму пагражае буйны штраф, а таксама турэмнае зняволенне — да 5 гадоў. Як піша strazgraniczna.pl, кошт кантрабанды ацанілі на 2,5 млн злотых (гэта паўмільёна долараў).
Каб затрымаць кантрабандыста, польскія памежнікі арганізавалі пагоню. Па колах аўтамабіля давялося страляць, выкарыстоўвалі і стужку з шыпамі. У нейкі момант, калі колы былі прабітыя, мужчына спыніў грузавік і кінуўся ўцякаць. Але яго затрымалі. Ён арыштаваны на тры месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.