"Падатак на дармаедства" патрабуюць ад бабруйчаніна, які памёр два гады таму

"Падатак на дармаедства" патрабуюць ад бабруйчаніна, які памёр два гады таму

У Бабруйску падатковая інспекцыя накіравала ліст з патрабаваннем заплаціць так званы "падатак на дармаедства" чалавеку, які памёр два гады таму.

Здымак дакумента, які прыйшоў на імя Аляксея Сцепанчука, выклала ў сацсетках яго сястра Кацярына. Яна кажа, што брат памёр яшчэ ў красавіку 2014 года.

У каментары Радыё "Свабода" бабруйчанка назвала падзею абсурдам: "Сёння раніцай прыйшоў ліст пра тое, што майму брату трэба заплаціць падатак на дармаедства за 2015 год. А ён памёр у красавіку 2014-га. То бок гэтыя лісты шлюць, наогул не разбіраючыся, ёсць чалавек ці няма".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі