Падаткавікі рыхтуюць аблавы на беларускія Інтэрнэт-крамы

У Беларусі працуюць больш за 600 Інтэрнэт-крам. Штомесяц іх наведваюць амаль два мільёны пакупнікоў, а рознічнае тавараабарачэнне перавышае 16 мільярдаў рублёў у месяц, паведамляе АНТ.

Разлікі спецыялістаў паказалі, што парушэнні закону ў сферы Інтэрнэт-гандлю носяць масавы характар. Некаторыя наогул працуюць без ліцэнзіі, а большасць памяншаюць суму падаткаў з дапамогай “шэрых” схем.

У сувязі з гэтым падатковыя інспектары рыхтуюць комплексныя праверкі віртуальных крам. Як заявілі ў Міністэрстве па падатках і зборах, у бліжэйшы час кантроль за гандлем праз Інтэрнэт будзе ўзмоцнены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі