Падаткавікі: Збор заплацілі менш за 10% дармаедаў
Міністэрства па падатках і зборах апублікавала апошнія дадзеныя па сітуацыі з "падаткам на дармаедаў". На 7 лютага грамадзянам Беларусі было даслана каля 470 тысяч паведамленняў аб неабходнасці заплаціць збор. Заплацілі ж яго толькі 44,5 тысячы чалавек. Гэта менш за 10%. У бюджэт паступіла больш за 13,4 млн рублёў.
Падаткавікі папярэджваюць, што тэрмін аплаты збора на фінансаванне дзяржвыдаткаў за 2015 год заканчваецца 20 лютага 2017 года. Больш падрабязна гл. тут.