Падчас атрымання хабару затрыманы намеснік дырэктара мінскага медкаледжа

Намеснік дырэктара сталічнага дзяржаўнага медыцынскага каледжа быў затрыманы ў службовым кабінеце падчас атрымання хабару ў памеры 20 мільёнаў рублёў. Грошы яму прынёс прадстаўнік індывідуальнага прадпрымальніка. Меркавалася, што хабар дапаможа ў выбары гэтага прадпрымальніка для пастаўкі ў каледж кампутарнай тэхнікі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Нагадаем, днямі ў Смалявічах затрымалі кіраўніка аддзела мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі падчас атрымання хабару — 7 мільёнаў рублёў. Высветлілася, што ён падбухторваў прадстаўніка камерцыйнай структуры да дачы хабару службовым асобам прадпрыемства. Па словах чыноўніка, толькі пры такой умове працягнецца супрацоўніцтва, будуць своечасова аплачвацца пастаўкі прадукцыі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі