Падчас чэмпіянату замежнікі аформілі Tax Free на 400 мільёнаў рублёў

Лідары па афармленню чэкаў - ГУМ, ЦУМ і гандлёвы дом "На Нямізе". Гэтых трох крамах было аформлена чэкаў болей чым на 200 мільёнаў. А ў агульным па крамах, якія вяртаюць падатак, было аформлена чэкаў на 400 мільёнаў.

У гандлёвым доме “На Нямізе” за час чэмпіянату свету па хакеі замежныя заўзятары аформілі чэкаў Tax Free болей чым на 55 мільёнаў рублёў (чэкі дазваляюць пры выездзе з краіны вярнуць пакупніку падатак на дадатковую вартасць, закладзены ў кошт тавару). Самыя частыя пакупнікі — літоўцы ды латвійцы. Яны куплялі літаральна ўсё — сувеніры, ручнікі, бялізну, вопратку, галантарэю, нават закупілі садовыя прылады. У гандлёвым доме нават узгадваюць чэк на 300 тысяч за канцтавары. Былі таксама пакупнікі з Саудаўскай Аравіі, Ізраіля, Германіі, Галандыі, Украіны і Швецыі.



“Французы куплялі ювелірныя вырабы, а грамадзяне ЗША чамусьці куплялі парфуму. Была пакупка на 30 мільёнаў натуральнага жэмчугу — каралі, завушніцы”, — распавядаюць Еўрарадыё ў гандлёвым доме “На Нямізе”.



Самымі актыўнымі пакупнікамі ў ГУМе былі зноў жа латвійцы. Падчас чэмпіянату тут было аформлена болей за 30 чэкаў, што склала 25% ад усіх пакупнікоў ГУМа з моманту дзеяння сістэмы Tax Free. У ГУМе замежнікі закупілі тавараў за два тыдні болей чым на 73 мільёны рублёў.  



У ЦУМе распавядаюць, што ў іх іншаземцы за два тыдні набылі на 71 мільён рублёў. І тут таксама самымі частымі гасцямі былі латвійцы ды літоўцы.



“Куплялі літаральна ўсё — золата, гадзіннікі, тканіны, посуд, ніткі, бялізну, адзенне, трыкатаж, бралі электратавары. Нават дывановую дарожку ў 3,5 метра купілі латвійцы”, — расказваюць у ЦУМе.

Фота — ewm.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі