Падчас выбараў могуць адключыць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца

Падрыхтавацца да адключэння інтэрнэту лепш загадзя

Падрыхтавацца да адключэння інтэрнэту лепш загадзя / @rubanau_collage

У любой стрэсавай сітуацыі вырубай інтэрнэт.

Падчас розных палітычных падзей у Беларусі ўлады абмяжоўвалі доступ да інтэрнэту, каб стрымаць пратэсты. Асабліва гэта было прыкметна падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, калі інтэрнэт у Беларусі быў амаль цалкам адключаны чатыры дні.

Падчас сёлетніх цалкам прадказальных і цалкам кантраляваных “выбараў”, якія пройдуць 26 студзеня, можна разлічваць, што рэжым таксама рване рубільнік. Пра гэта сведчаць начныя збоі ў працы інтэрнэту, якія назіраліся цягам апошніх месяцаў.

Каб падрыхтаваць вас да шатдаўну, Еўрарадыё звярнулася да ініцыятывы Cyberbeaver і арганізацыі “Кіберпартызаны” па парады.
 

Што рабіць, калі абмежаванні частковыя

У выпадку поўнага адключэння інтэрнэту застанецца ў асноўным толькі чакаць яго уключэння. Тут нічога асабліва не зробіш.

Падчас выбараў могуць адключыць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца
Супрацоўнікі міліцыі ў Мінску ўступілі ў сутыкненне з пратэстоўцамі, 19 снежня 2010 года / Віктар Драчоў / Agence France Presse / Getty Images

У выпадку, калі перабоі будуць частковыя, эксперты з “Кібербаброў” раяць загадзя ўсталяваць 5-10 VPN-праграм на тэлефон і камп’ютар: 

Усе яны файна спрацавалі ў 2020 годзе. 

“Таксама раім усталяваць NordVPN, ProtonVPN, Mullvad VPN, яны таксама маюць тэхналогіі абыходу блакавання і могуць паказаць добрыя вынікі.

Усе гэтыя праграмы маюць розныя тэхналогіі абыходу інтэрнэт-блакаванняў, кожнае з якіх вартае асобнага артыкула. Але на практыцы падчас блакавання звычайна няма часу разбірацца ў тэхналогіях, і прыярытэт аддаецца таму, каб напісаць паведамленне ці паглядзець навіны. 

Калі вы ўсталюеце шмат розных VPN-праграм, то зможаце пераключацца як паміж наладамі і краінамі, так і паміж рознымі праграмамі. “Пераключацца” значыць літаральна выключаць падключэнне ў адной праграме, заходзіць у іншую і спрабаваць падключыцца праз яе, практычным шляхам даведвацца, што працуе, а што не. Калі хочацца загадзя разабрацца ў магчымых наладах VPN, у нас ёсць адпаведная інструкцыя”.

З іншых варыянтаў актывісты прапануюць:

“Усе яны могуць спрацаваць. Таксама варта разумець, што гэта рашэнні для кропкавых праблем і маюць свае абмежаванні. Проксі для Тэлеграма і Сігнала працуюць толькі для Тэлеграма і Сігнала, усё астатняе можа не працаваць. Tor-браўзер можа не даць глядзець відэа, хаця будзе пасаваць для чытання навінаў і выхаду ў мэсэнджары праз браўзерныя версіі”, — тлумачаць “Кібербабры”.

Падчас выбараў могуць адключыць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца
Пратэстоўцы на адной з вуліц летам 2020 года / Сяргей Гапон / Agence France Presse / Getty Images

Таксама актывісты цяпер разыгрываюць гадавую падпіску на VPN Lantern Pro сярод сваіх падпісантаў.

Што рабіць, калі інтэрнэту ў Беларусі зусім няма

Разбіраемся, як падрыхтавацца да поўнага адключэння інтэрнэту ў Беларусі. 
Тут свае парады дае ініцыятыва “Кіберпартызаны”. Яны дазволяць застацца на сувязі і каардынавацца з блізкімі. 

Акрамя VPN варта спампаваць праграмы, якія працуюць без сеціва. У першую чаргу гэта анлайн-карты. Важна спампаваць праграмы пад аперацыйную сістэму вашага смартфона і дадаць у іх карты патрэбнай мясцовасці, каб яны былі даступныя нават пры адсутнасці інтэрнэту:

Для абмену паведамленнямі без наяўнасці інтэрнэту існуюць бясплатныя праграмы, якія выкарыстоўваюць Bluetooth, Wi-Fi або сетку смартфонаў з такімі ж праграмамі.

Падчас выбараў могуць адключыць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца
Мінск падчас рэферендуму пра змены ў Канстытуцыю зімой 2022 года / AP
  • Bridgefy (дазваляе мець зносіны з іншымі карыстальнікамі ў радыусе 100 метраў ад вас. Але чалавек павінен быць у вашым спісе кантактаў)
  • FireChat (працуе з Bluetooth або Wi-Fi)
  • Briar (выкарыстоўвае ўсе даступныя прыладзе спосабы перадачы паведамленняў і файлаў, нават пры адсутнасці сотавай сувязі)
  • Two Way: Walkie Talkie (праграма-рацыя. Устаноўка без рэгістрацыі, трэба наладзіцца на любы канал і падзяліцца ім з сябрамі. Каб гаварыць, трэба трымаць кнопку Talk і чакаць, пакуль статус лініі стане зялёным. Суразмоўца павінен рабіць тое самае)
  • Rumble (працуе з Bluetooth або Wi-Fi)

Таксама “Кіберпартызаны” прапануюць усталяваць уласнцю праграму “Партызанскі SMS” (P-SMS).

Яна выкарыстоўваецца для бяспечнай сувязі праз абмен зашыфраванымі эсэмэскамі. Прачытаць тэкст можна толькі пры наяўнасці ключа шыфравання. Усе, хто прачытае тэкст без ключа, убачаць толькі незразумелы шыфр, у тым ліку мабільны аператар.

Актывісты раяць загадзя яго ўсталяваць, пакуль ёсць інтэрнэт, і абмяняцца ключамі шыфравання з тымі, з кім важна падтрымліваць сувязь.

Вось яшчэ колькі парадаў, якія даюць удзельнікі ініцыятывы:

  • Загадзя дэталёва абгаварыце план дзеянняў і спосабы сувязі з блізкімі людзьмі пры адсутнасці сувязі.
  • Загадзя вызначце месца і час сустрэч з аднадумцамі, выконваючы ўсе меры бяспекі.
  • Паклапаціцеся пра запас наяўных грошай. У экстраннай сітуацыі могуць не працаваць анлайн-банкі, тэрміналы, электронныя кашалькі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.