ПАДКАСТ пра беларусаў, якія пераязджаюць на вёску ў пошуках ідэальнага жыцця
За апошнія 25 гадоў сельскае насельніцтва Беларусі скарацілася на 38%. То-бок з 9,5 мільёна ўсяго 2 пражывае ў сельскай мясцовасці. Улады прыдумалі праграму адраджэння вёскі і ператварылі буйныя вёскі ў аграгарадкі, праклаўшы там асфальт і стварыўшы інфраструктуру. Але многія беларусы свядома пакідаюць гарады і едуць жыць у глыбінку — дзе няма асфальту, крамаў і нават медпункту. Чаму? Адказы — у падкасце Еўрарадыё.