Падлетак з Расіі ішоў у Чэхію праз Беларусь з адным доларам

Непаўналетні расіянін спрабаваў незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу. Яго затрымалі нашы памежнікі.
Пры сабе хлопец меў 1 долар, 9 тысяч беларускіх і 350 расійскіх рублёў. Таксама пры ім былі кусачкі, адвёртка і мапа аўтадарог Заходняй Еўропы.

Па словах 17-гадовага расіяніна, ён збіраўся пачаць новае жыццё ў Чэхіі, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі