Падпалкоўніка запасу асудзілі на 5 гадоў за каментары ў інтэрнэце

Андрэй Быкаў / t.me/viasna96
Андрэй Быкаў / t.me/viasna96

Падпалкоўніка запасу Андрэя Быкава асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пазбавілі звання, пішуць праваабаронцы "Вясны". Таксама ён павінен заплаціць 1850 рублёў (50 базавых велічыняў). Нагодай для суда сталі каментары Быкава ў інтэрнэце.

Суддзя Гродзенскага абласнога суда Васіль Скок прызнаў мужчыну вінаватым па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу:

ч.3 арт. 361 (заклікі да санкцый);
ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці);
арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);
ч. 1 і ч. 2 арт. 366 (гвалт альбо пагроза гвалтам, знішчэннем альбо шкодай маёмасці ў дачыненні да службовай асобы);
ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

У лістападзе 2022 года КДБ дадаў Быкава ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі