Падзяліўся порнаролікам з сябрам — сядзь у турму
Да чатырох год пазбаўлення волі можа атрымаць 26-гадовы жыхар станцыі Хлусава Аршанскага раёна: ён скапіяваў знаёмаму парнаграфічны відэаролік.
Супраць хлопца распачалі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”. Малады чалавек захоўваў ролік на флэш-картцы свайго тэлефона і проста перапісаў яго на тэлефон знаёмага.