Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕС будзе падпісанае ў сакавіку
У бліжэйшыя дні ці тыдні. Пра гэта заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.
Яна адзначыла, што гаворка ідзе пра палітычную частку пагаднення. Што да часткі пагаднення аб зоне вольнага гандлю, дык адбудуцца дадатковыя кансультацыі "з мэтай пазбягання негатыўных наступстваў для ўкраінскага экспарту ў Расію".
Не чакаючы стварэння зоны вольнага гандлю з Украінай Еўрасаюз адменіць або знізіць ўвазныя пошліны ў дачыненні да многіх украінскіх тавараў, адзначае УНІАН.
На здымку: Віталь Клічко, Ангела Меркель і Арсень Яцанюк. Фота — Reuters