"Пагаршэнне адукацыі ўжо адбываецца": як рэфармаваць беларускую школу?

"Як усё засвоіць, вывучыць, зразумець?" / depositphotos.com
"Як усё засвоіць, вывучыць, зразумець?" / depositphotos.com

Беларусь паказала нядрэнныя вынікі ў заліку PISA-2018, міжнароднага параўнальнага даследавання па ацэнцы адукацыйных дасягненняў. Але вынікі неадназначныя.

— Напрыклад, асобная частка даследавання паказвае, што нашы навучэнцы не ўмеюць вылучаць галоўнае і другараднае, — расказвае Ігар Варакса, кандыдат фізіка-матэматычных навук, экс-дырэктар Ліцэя БДУ, а цяпер кансультант Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях школьнай адукацыі. — Навучэнцы не ўмеюць аналізаваць і сінтэзаваць інфармацыю, ацэньваць яе дакладнасць, адрозніваць думкі ад свайго ўспрымання.

 

Пералік рэкамендацый

“Ухудшение образования уже происходит”: как реформировать белорусскую школу?
Магчыма, час па-новаму паглядзець на методыку навучання і атэстацыі беларускіх школьнікаў / Еўрарадыё

Вынікі РІЅА-2018 вывучаныя і, па ідэі, павінны быць узятыя на ўзбраенне. Якія асноўныя рэкамендацыі можна даць беларускаму Мінадукацыі і педагогам на падставе праведзенага даследавання?

— Трэба працягнуць працу па прафілізацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, — лічыць Ігар Варакса. — Гімназіямі і ліцэямі былі дасягнуты асноўныя вынікі, якія дазволілі сістэме адукацыі Беларусі мець дастаткова нядрэнны вынік [у рэйтынгу PISA]. Навошта рэзаць курыцу, якая нясе залатыя яйкі? У цяперашні час прафілізацыя (ліцэі, гімназіі) быццам бы як ёсць, але мы там паступова губляем і кадры, і навучэнцаў.

Таксама патрабуецца перагледзець фармат атэстацыі выпускнікоў базавай школы як састарэлы і такі, які не адпавядае сучасным сацыяльна-эканамічным умовам. Напрыклад, цяпер дзеці пішуць дыктоўку па мовах. Гэта зусім не адпавядае сучасным патрабаванням. Увогуле кажучы, гэта ўсяго толькі праверка пісьменнасці. Але гэта не праверка таго, наколькі адэкватна ўмее чытаць тэкст той ці іншы выпускнік.

“Ухудшение образования уже происходит”: как реформировать белорусскую школу?
Ігар Варакса / bsu.by

— Яшчэ трэба аддаць увагу фармаванню ў навучэнцаў кагнітыўных працэсаў ацэнкі і асэнсавання, ацэнкі якасці і верагоднасці інфармацыі, асэнсавання зместу і формы тэксту, выяўлення і развязання супярэчнасцяў у адзінкавым тэксце або ў іх сукупнасці, — падкрэслівае экс-дырэктар Ліцэя БДУ. — Неабходна развіваць у вучняў кагнітыўныя ўменні і навыкі, такія як выяўленне, сістэматызацыя і абагульненне некалькіх асобных порцый інфармацыі на аснове вызначэння іх значнасці.

“Ухудшение образования уже происходит”: как реформировать белорусскую школу?
Не проста вучыць, а ўмець прымяніць на практыцы / тг-канал "Гомельщина официально"

— Варта забяспечыць метапрадметную сувязь у вывучэнні навучальных дысцыплін як унутры гуманітарнага цыкла, так і гуманітарных з прыродазнаўчанавуковымі, — дае рэкамендацыю Ігар Варакса. — Калі базавыя канцэпцыі паўтараюцца з году ў год, то яны лепш засвойваюцца. Горш за ўсё нашы навучэнцы напісалі заданні па тых прадметах, якія вывучаліся эпізадычна.

Таксама трэба даць настаўнікам магчымасць выкарыстоўваць змест навучальных праграм варыятыўна. Часцяком настаўнік вымушаны працаваць у рэжыме "спрынтара на марафоне", калі за навучальны год трэба прайсці вялікую колькасць тэм, правесці неабходную колькасць мерапрыемстваў кантролю. У выніку такога "спрынтарства" быццам бы ўвесь матэрыял вывучаны, але няма магчымасці разабраць і вывучыць нешта больш глыбока.

“Ухудшение образования уже происходит”: как реформировать белорусскую школу?
Адхіляцца ад вучэбнай праграмы не трэба, але і заганяць выкладчыка ў жорсткія рамкі не варта / pixabay.com

— Далей — распрацоўка і падрыхтоўка да выдання зборнікаў (дапаможнікаў) з узорамі кантрольна-дыягнастычных матэрыялаў, па характары максімальна набліжаных да заданняў PISA, — працягвае Ігар Варакса. — Гэта, напэўна, адзіная рэкамендацыя, якая была выканана [беларускімі чыноўнікамі]. Практычна па ўсіх прадметах былі падрыхтаваныя зборнікі з заданнямі, падобнымі да PISA.

Іншая рэч, што хоць такія зборнікі ёсць, але цяпер гэта на меркаванне настаўніка. Ён іх можа ўзяць, а можа і не ўзяць. Хацелася б, каб нашы падручнікі былі дапоўненыя такімі заданнямі, каб яны не ішлі асобнай кнігай.

Акрамя таго, для выкладчыкаў трэба зрабіць курс трэнінгаў і семінараў, накіраваных на распрацоўку і прымяненне на практыцы заданняў на ўзор PISA.

 

Пагаршэнне адукацыі ўжо адбываецца

“Ухудшение образования уже происходит”: как реформировать белорусскую школу?
"Што нас чакае ў будучыні?" / БЕЛТА

Па выніках PISA мы быццам бы не апошнія, але і далёка не першыя. Ці гаворыць гэта пра тое, што ў беларускай сістэме адукацыі ёсць праблемы?

— Пагаршэнне адукацыі не проста пагражае Беларусі, яно ўжо адбываецца, — кажа Ігар Варакса. — Напрыклад, я ведаю шмат добрых выкладчыкаў, якія апошнія два гады папросту "вымываюцца" з сістэмы адукацыі. Я лічу, што гэта былі далёка не неадукаваныя і непадрыхтаваныя супрацоўнікі. І такая тэндэнцыя працягваецца.

Прафесія настаўніка ў Беларусі, увогуле кажучы, не прэстыжная, у педуніверсітэце няма конкурсу балаў. Можна, вядома, гаварыць пра медалістаў, але гэта не выпраўляе сітуацыі. Медалісты не вырашаць праблему таго, каб у сістэму адукацыі прыходзілі новыя настаўнікі, якія хацелі б нешта рабіць.

І галоўнае — дайце настаўнікам больш свабоды, каб яны маглі рэалізаваць свой крэатыўны патэнцыял. Калі мы вызвалім выкладчыкаў ад "прыгонных абавязкаў", то я думаю, што з часам і прэстыж вернецца, і ў сістэме адукацыі ўсё стане больш-менш добра.

Падручнікі і іх якасць — усё гэта, безумоўна, важна. Але яшчэ важнейшае тое, як настаўнік выкарыстоўвае гэтыя падручнікі. Нават з добрым падручнікам дзеці, як правіла, самі не вывучацца, патрэбен выкладчык.

 

Як Беларусь будзе без PISA?

“Ухудшение образования уже происходит”: как реформировать белорусскую школу?
PISA адмовілася ацэньваць узровень беларускіх школ / coreskills.tech

Беларусь больш не будзе ўдзельнічаць у PISA. Нашай сістэме адукацыі ад гэтага лепш ці горш?

— PISA — гэта вельмі складаны працэс з пункту гледжання арганізацыі. Яго правядзенню папярэднічаюць некалькі гадоў падрыхтоўчай працы. Увесь цыкл займае каля шасці гадоў.

Уся каштоўнасць гэтага даследавання ў тым, каб звязаць нашу краіну з іншымі краінамі і паглядзець па розных пазіцыях: дзе мы лепшыя, дзе горшыя, што ў нас працуе / не працуе. Калі, напрыклад, нешта падобнае правядзе Расія, то гэта будзе вельмі вузкай базай для параўнання. Калі мы канчаткова выпадзем у міжнародным кантэксце з гэтага працэсу, то, на жаль, замяніць яго не будзе чым, — канстатуе Ігар Варакса.

 

Што ўяўляе сабой PISA

Груба кажучы, мэта тэстаў PISA — праверыць, ці ўмеюць школьнікі выкарыстоўваць веды на практыцы. Заданні PISA прадстаўлены трыма асноўнымі напрамкамі:

чытацкая адукаванасць — здольнасць навучэнца да ацэнкі, разумення і выкарыстання тэкстаў, іх асэнсавання. Яна прадугледжвае ўцягнутасць вучня ў працэс чытання для дасягнення пастаўленых мэт, пашырэння ведаў і магчымасцяў, паўнавартаснага ўдзелу дзіцяці ў жыцці грамадства.

На гэтай пазіцыі Беларусь заняла 36-е месца з 77 сярод краін — сябраў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР).

“Ухудшение образования уже происходит”: как реформировать белорусскую школу?
Паказчыкі Беларусі не безнадзейныя, але ніжэйшыя за сярэднія сярод краін — сябраў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця / скрыншот Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў

— матэматычная адукаванасць паказвае здольнасць навучэнца да матэматычных разваг, а таксама да фармулявання, інтэрпрэтацыі і выкарыстання матэматычных ведаў для вырашэння задач у розных кантэкстах рэальнага свету.

Тут сярод 78 месцаў, прадстаўленых краінамі — сябрамі АЭСР, Беларусь заняла 38-ю пазіцыю;

у напрамку прыродазнаўчанавуковая адукаванасць навучэнцы Беларусі на 37-м месцы з 78. Гэта кірунак выяўляе здольнасць да арыентавання ў прыродазнаўчанавуковых пытаннях, а таксама гатоўнасць да ўспрымання найноўшых прыродазнаўчанавуковых дасягненняў, якія вучань павінен умець прымяніць для стваральнай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі