Паглынанне праз інтэграцыю — што рыхтуе Крэмль для Беларусі?

Паглынанне праз інтэграцыю — што рыхтуе Крэмль для Беларусі?

Расійскія чыноўнікі і дыпламаты не перастаюць казаць пра неабходнасць “паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы”. Расійскія СМІ пільна сочаць за “беларускай тэмай” і пішуць пра любыя падзеі і факты, на якія раней і ўвагі б не звярнулі. У сацыяльных сетках з’яўляюцца відавочна фэйкавыя аповеды і відэа пра тое, як у Мінску збіваюць прарасісйскіх казакоў ці рускамоўных турыстаў.

Што насамрэч стаіць за заявамі Крамля пра неабходнасць паглыблення інтэграцыі? Ці не выгадней “паглыбляць інтэграцыю” ў межах ЕАЭС, а не Саюзнай дзяржавы? Ці здольны афіцыйны Мінск адбіцца ад жорсткіх абдымкаў Масквы?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін Кірыл Коктыш.

У студыі Еўрарадыё кіраўнік Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМА Кірыл Коктыш.

Слухаць ці запампаваць падкаст ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі