Пахаладанне ў Беларусі чакаецца ў пачатку наступнага тыдня
У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе па-ранейшаму трымацца спёка. Будзе пераважна без ападкаў. У суботу, 27 жніўня, тэмпература паветра ўначы складзе ад +14 да +20 (месцамі — ад +11 да +13 градусаў), у дзённыя гадзіны — ад +27 да +32 (у Мінску — да 31 цяпла). Сіноптыкамі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Пахаладанне ў нашай краіне чакаецца ў пачатку наступнага тыдня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.