Пакуль судзяць экаактывістку, Аргенціна пакутуе ад спёкі — #ІхНоравы

Кароткі агляд міжнародных навін

Кароткі агляд міжнародных навін / @rubanau_collage

Вядомую экаактывістку Грэту Тунберг судзяць за яе акцыю ў Вялікабрытаніі. Адбываецца гэта на фоне чарговага наступства глабальнага пацяплення — моцнай спёкі ў Аргенціне. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.  
 

У Германіі страйкуюць кіроўцы аўтобусаў, трамваяў і метро

У Германіі амаль па ўсёй краіне праходзяць страйкі работнікаў гарадскога грамадскага транспарту. У іх удзельнічаюць кіроўцы аўтобусаў, трамваяў і машыністы метро. Страйк праходзіць на тэрыторыі ўсіх федэральных земляў, за выключэннем Баварыі.

Прафсаюз дабіваецца для 90 тысяч сваіх сябраў павышэння зарплаты на фоне росту інфляцыі ў Германіі і паляпшэння ўмоў працы. У Брандэнбургу страйкоўцы патрабуюць павышэння зарплаты на 20 працэнтаў, але не менш чым на 650 еўра за месяц. Акрамя грошай кіроўцы грамадскага транспарту дамагаюцца скарачэння працоўнага дня, павелічэння паўзаў паміж зменамі і больш працяглага адпачынку з адпаведнай фінансавай надбаўкай.

У прафсаюзе зазначаюць, што такія паляпшэнні зробяць працу кіроўцаў грамадскага транспарту ў Германіі больш прывабнай і дазволяць скараціць недахоп персаналу.
 

Аргенціну "плавіць" 40-градусная спякота

Пакуль судзяць экаактывістку, Аргенціна пакутуе ад спёкі — #ІхНоравы
Па ўсёй краіне абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі / Reuters

Аргенцінцы масава шукаюць цень і спрабуюць асвяжыцца ў фантанах праз пякельную спёку, якая ахапіла краіну. Пра гэта паведамляе Reuters.

Тэмпература ў Аргенціне падымаецца да невыносных +40 градусаў. Сотні людзей збіраюцца ля рэк і абліваюцца вадой, каб справіцца са спякотай, бо па ўсёй краіне абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з прычыны высокіх тэмператур.

"Нават кандыцыянера недастаткова. Цяпло распаўсюджваецца з даху па доме, там проста немагчыма заставацца. Таму лепш за ўсё збегчы і пашукаць такое месца ля ракі, каб добра прабавіць час з сям'ёй", — гавораць мясцовыя жыхары.

У канцы студзеня невыносная спякота ахапіла і Аўстралію. Тэмпература ў некаторых раёнах краіны падымалася да +42... +47 °С. Такое надвор'е ўзмацняе рызыку новых маштабных лясных пажараў, як было ў 2019-2020 гадах. Тады ў Аўстраліі здарылася так званае "чорнае лета", калі лясныя пажары забралі жыцці 33 чалавек, 3 мільярдаў жывёл і трыльёнаў беспазваночных.


Судзяць Грэту Тунберг

У Вестмінстэрскім магістрацкім судзе Лондана пачаўся працэс супраць экалагічнай актывісткі Грэты Тунберг. Яе абвінавачваюць у парушэнні грамадскага парадку.

Пакуль судзяць экаактывістку, Аргенціна пакутуе ад спёкі — #ІхНоравы
Грэта Тунберг / APF

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі