Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка

У аўторак, 30 чэрвеня, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначыла прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка 2015 года. Менавіта гэтую дату прапанаваў Цэнтрвыбаркам. Яе ўхваліў і Аляксандр Лукашэнка.

За тое, каб выбары прайшлі 11 кастрычніка, прагаласавалі 102 дэпутаты з 104 прысутных. Астролагі кажуць, што 11 кастрычніка не вельмі удалы дзень для выбараў.

Прэзідэнт Беларусі выбіраецца на 5 гадоў. З 1994-га гэтую пасаду займае Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, учора апазіцыйны дзеяч Уладзімір Някляеў заклікаў усіх патэнцыйных кандыдатаў зняцца з выбараў, ён прапанаваў вылучыць адзіным кандыдатам палітвязня Мікалая Статкевіча

Каляндар прэзідэнцкіх выбараў 2015 года

Лукашэнка папярэдзіў сілавікоў, каб у выбарчую кампанію не хапалі людзей

Лукашэнка распавёў пра змест сваёй перадвыбарчай кампаніі (відэа)

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі