Паліцыя Фларыды пацвердзіла самагубства хакеіста Канстанціна Кальцова
Канстанцін Кальцоў
Беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў пакончыў жыццё самагубствам, як і меркавалася ў папярэдняй версіі. Пра гэта паведаміла паліцыя Фларыды ў адказ на журналісцкі запыт, піша "Трыбуна".
Пра гібель Кальцова стала вядома ў ноч на 19 сакавіка. Паліцыя казала, што беларус выкінуўся з гаўбца гатэля.
У Кальцова быў раман з тэнісісткай Арынай Сабаленка. Увосень 2020-га ён падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў у падтрымку рэжыму Лукашэнкі на фоне жорсткіх рэпрэсій, якія пачаліся ў краіне. Перад гібеллю Кальцова хадзілі чуткі, што ён можа ўзначаліць клуб "Дынама-Мінск" і хакейную зборную Беларусі.
Цела Кальцова крэміравалі ў ЗША, а потым даставілі ў Беларусь, дзе ён і быў пахаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.