Паліцыя Індыі арыштавала трох казлоў
Іх падазраюць у пашкоджанні паліцэйскага патрульнага аўтамабіля.
Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на The Times of India.
Па словах паліцыянтаў, затрыманыя казлы разам з іншымі чальцамі іх статка, забраліся на дах аўтамабіля. Машыну, цёмна-чырвоную Honda Ascot Innova, набылі толькі два дні таму. У выніку аўтамабіль быў падрапаны, пабіты некалькі шыбаў і пашкоджаныя шклоачышчальнікі.
Паліцыі змагла затрымаць толькі трох жывёлаў з дванаццаці, астатнія паспелі ўцячы з месца злачынства. Жывёл адвялі ў паліцэйскі ўчастак. Уладальніка казлоў абвінавацілі ў нядбайным утрыманні жывёл.
Паліцыянты заяўляюць, што тры затрыманыя казлы раней ужо былі заўважаныя ў падобных злачынствах. Аднак цяпер яны перайшлі мяжу, памяўшы толькі што набытую машыну.
Фота — wallpaper.in.ua