Паліцыя Масквы затрымала амаль 70 удзельнікаў "сходкі злодзеяў"
Аперацыю па спыненні "сходкі" злодзеяў маскоўская паліцыя правяла ў ноч на аўторак, 15 ліпеня.
Каля аднаго з дамоў па вуліцы Багародскі Вал супрацоўнікі паліцыі затрымалі 68 прадстаўнікоў арганізаваных груп, паведамляе РБК. Па звестках праваахоўнікаў, на сходцы меркавалася дзяліць сферы ўплыву ў Маскве і абмеркаваць сумесныя злачынствы.
Арганізатарам сустрэчы, паводле папярэдніх звестак, стаў 31-гадовы выхадзец Таджыкістана, які мае дачыненне да больш як 10 разбойных нападаў у Маскве.
У аднаго з затрыманых аператыўнікі канфіскавалі агнястрэльную зброю і траўматычны пісталет, якімі той карыстаўся без адпаведных дазволаў.
Фота — u-f.ru