Палітолаг: Макей і Мора абмяркоўвалі Рыжскі саміт і візавыя пытанні

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся 30 сакавіка са старшынёй прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў нашай краіне Майрай Морай. Паводле афіцыйнага паведамлення, бакі абмеркавалі пытанні развіцця адносінаў Беларусі і ЕС. Якія дакладна тэмы ўздымаліся падчас сустрэчы, аналізуе спецыяліст па міжнародных адносінах Яўген Прэйгерман:

“Пакуль яшчэ невядома, ці атрымаецца падпісаць дамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС, але ў кожным выпадку гэта галоўная тэма, якая абмяркоўваецца. Там ёсць некалькі складаных момантаў, у прыватнасці бязвізавы рэжым на ўезд ды выезд для беларускіх грамадзян з дыпламатычнымі пашпартамі і іншыя моманты. Да таго ж размова вядзецца пра тое, што пасля рыжскага саміту можа з’явіцца супрацоўніцтва, якое будзе называцца “партнёрства мабільнасці”. То бок гэта яшчэ больш шырокае партнёрства, якое выходзіць за межы толькі віз. Напрыклад, яно кранае пэўныя моманты працоўнай міграцыі”.

На думку Яўгена Прэйгермана, сярод іншага абмяркоўваецца і ўзровень ды фармат ўдзелу беларускай дэлегацыі на Рыжскім саміце.

Нагадаем, саміт краінаў “Усходняга партнёрства” ў Рызе запланаваны на 21-22 траўня 2015 года.

Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі