Палітсезон: прарыў ці патапленне чакае Ціханоўскую — стрым з Курэйчыкам
Фармаваннем Аб’яднанага пераходнага кабінета і абяцаннем стварыць на падмурку Каардынацыйнай рады протапарламент Офіс Святланы Ціханоўскай распачаў новы палітычны сезон. Ці, прынамсі, зрабіў заяўку на гэта. На фоне новых выклікаў і пагроз, якія нясе для незалежнасці Беларусі захопніцкая палітыка Расіі, гэта актуальна.
Ці здолее Пераходны кабінет зрушыць вагі супрацьстаяння з лукашэнкаўскім рэжымам у свой бок? Якую ролю ў гэтым могуць адыграць беларускія добраахвотнікі ва Украіне? На колькі хопіць рэпрэсіўнага рэсурсу ў Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг, драматург, сцэнарыст Андрэй Курэйчык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.