Палітвязень Аляксандр Капшуль спыніў галадоўку, якую трымаў 51 дзень

Аляксандр Капшуль на судзе / gp.by
Аляксандр Капшуль на судзе / gp.by

Палітзняволены актывіст "Рабочага руху" Аляксандр Капшуль спыніў галадоўку, якую трымаў 51 дзень, паведамляе "Наша Ніва". Гэта адбылося 20 лютага.

Стан здароўя палітвязня здавальняючы, але ён дужа схуднеў. Больш інфармацыі пра Капшуля няма.

Як паведамлялася раней, Капшуль абвясціў галадоўку 31 студзеня. Ён пратэставаў супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Першыя некалькі дзён ён не піў нават вады.

17 лютага Гомельскі абласны суд прызначыў мужчыну 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе Капшуль не прызнаў сваю віну і збіраўся абскарджваць вырак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі