Палітвязні. Love Story: Болтуць і Мароз
Героі новага выпуску — Дзяніс Болтуць і Вераніка Мароз. У юнацтве Дзяніс заўзеў за футбольную каманду МТЗ-РІПА. Але клуб распаўся, і запал да футбола ў хлопца пацішэў. Адгукнуўся ён яму ў 2020-м. У судзе ў Дзяніса чамусьці падрабязна распытвалі пра хобі з мінулага. А потым прысудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вераніка, жонка Дзяніса, перадае каханаму ў турму мілківэй і сыр сулугуні, каб яму там было "як дома"…
Напісаць Дзянісу Болтуцю можна на адрас: турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а.
Еўрарадыё працягвае праект пра каханне — палітвязняў і тых, хто чакае іх дома. Шматдзетныя або без дзяцей, дзясяткі гадоў у шлюбе або некалькі месяцаў — нашы героі — людзі рознага полу, узросту, прафесіі, матэрыяльнага становішча. Гэта праект пра каханне, сілу, пераадоленне і надзею ва ўмовах рэжыму. Гэта Love Story у Беларусі 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.