Палітвязня Андрэя Фаміна асудзілі на 7 гадоў калоніі за самвыдат

Андрэй Фамін / spring96.org
Андрэй Фамін / spring96.org

Палітвязня Андрэя Фаміна асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Крымінальную справу разглядаў Мінскі гарадскі суд. Суддзя Анжэла Касцюкевіч агучыла прысуд яшчэ ў чэрвені, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Фаміна прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "заклікі да санкцый", "удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фармавання".

Андрэя Фаміна затрымалі ўзброеныя сілавікі ў кастрычніку 2022 года. Яны сцвярджалі, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыдату "Веснікі" (праз паўтара месяца яе прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"). Таксама мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў вулічным маршы ў Мінску 30 жніўня 2020-га. 

Беларускія праваабаронцы прызналі Фаміна палітвязнем у лістападзе мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі